На беларуска-расійскай мяжы арыштаваны наклад незалежнай рэгіянальнай газеты “Вольны горад”.
14.01.2006.
Газету дастаўлялі ў Крычаў з друкарні, разьмешчанай у Смаленску. Фармальнай падставай для затрыманьня стаўся наклад газеты, які перавышаў заяўлены. Але выдаўцы заяўляюць, што сапраўднай прычынай стаў зьмест матэрыялаў, прысьвечаных прэзідэнцкім выбарам.Газета была арыштаваная супрацоўнікамі Клімавіцкага райадзьдзела міліцыі. Кіраваў аперацыяй начальнік аддзелу Юры Сьмірноў .
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








