viasna on patreon

Вярбуюць, вярбуюць і яшчэ раз вярбуюць…

2010 2010-05-05T12:48:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слаўныя нашчадкі “жалезнага Фелікса” не спыняюць спробаў зацягнуць хоць якога маладога чалавека ў  сваю агентурную сетку. “Spring96.org” нядаўна падрабязна распавёў пра падобны выпадак. І вось чарговая спроба. На гэта раз аб’ектам для вярбоўкі кэдэбісты абралі Канстанціна Заміроўскага.

У другой палове красавіка тэлеаператара Заміроўскага па тэлефоне запрасіў на сустрэчу супрацоўнік КДБ Аляксандр. Паколькі аб прычынах размовы Канстанцін здагадацца не змог, такая сустрэча адбылася ў памяшканьні па вуліцы Карла Маркса.

Супрацоўніка КДБ  цікавіла, якім чынам Канстанцін  звязаны з тэлеканалам Белсат? Ён адказаў, што некалькі разоў выступаў у якасьці  аператара, здымаў розныя сюжэты. У адказ на гэта Аляксандр прасіў перадаць тэлефоны тых людзей, з якімі Заміроўскі  кантактаваў. Называў пры гэтым розныя прозвішчы.

“Аднак я насамрэч такіх людзей не ведаў і нічога яму паведаміць не змог”, - прызнаецца Канстанцін.

“Яго цікавілі таксама справы маёй сям’я і месца маёй працы. Размова вялася ў сяброўскай, нязмушанай форме. Яму, відаць, хацелася ўвайсці ў давер. Аляксандр  паведаміў, што раней пра мяне не чуў, а вось, маўляў, калі ты атрымаў візу, дык адразу і патрапіў у поле іх зроку.”

На завяршэньне размовы ён папрасіў Канстанціна адшукаць тэлефоны, тых, з кім ён працаваў і перадаць яму пры наступнай сустрэчы. Паабяцаў ператэлефанаваць праз пэўны час.

4 траўня Аляксандр патэлефанаваў ізноў і вельмі настойліва ўгаворваў сустрэцца, хаця б на 10 хвілін. Канстанцін  адмаўляўся, спасылаючыся на адсутнасьць вольнага часу. Таксама ён паведаміў, што спыняе супрацоўніцтва з тэлеканалам, бо яму такія праблемы непатрэбныя і папрасіў пакінуць яго ў спакоі… Пасьля гэтага Канстанцін Заміроўскі зьвярнуўся ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Нагадаем, што каб пазбегнуць падобнай сітуацыі неабходна проста ведаць свае правы. Пра гэта больш падрабязна можна прачытаць тут:

Што рабіць, калі вас хочуць схіліць да супрацоўніцтва з КГБ?

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства