Чарговая спроба зарэгістравацца

2010 2010-05-03T09:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest_spring.jpg

Праваабарончае грамадскае аб’яднанне “Берасцейская Вясна” робіць чарговую  спробу зарэгістравацца. У Берасці прайшоў устаноўчы сход, на якім прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх раёнаў вобласці. Першы раз аб’яднанне хацела атрымаць рэгістрацыю ў 2004 годзе. Аднак, гэта не атрымалася, як і наступныя чатыры разы. Прычыны адмоваў былі розныя, між іншым, звязаныя з падачай няпоўнага камплекта дакументаў (не хапіла квітка аплаты за аб’яву аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў СМІ). Іншым разам улады прымусілі таго, хто прадаставіў юрыдычны адрас для аб’яднання, адклікаць свой гарантыйны ліст аб прадастаўленні юрадраса. Заснавальнікі некалькі разоў падавалі скаргі на адмовы ў рэгістрацыі, аднак, не дасягнулі поспеху.

З чым звязаная чарговая спроба зарэгістравацца – тлумачыць адзін з заснавальнікаў “Берасцейскай Вясны”, праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

- Каб даваць зразумець уладам і сусветнай супольнасці, што мы ёсць, трэба дзейнічаць. Вось гэта ў рамках таго, што мы дзейнічаем і дэманструем, што ў нас ёсць воля быць арганізацыяй і бараніць правы людзей. Яшчэ адзін момант: мы лічым, што пад ляжачы камень вада не цячэ, а таму будзем працягваць рабіць спробы рэгістрацыі арганізацыі так доўга, колькі трэба, пакуль мы не дасягненнем нашай мэты. Тым больш, што наяўнасць такой арганізацыі - вельмі неабходны чыннік увогуле ў Беларусі.

Ініцыятары стварэння “Берасцейскай Вясны” плануюць у бліжэйшы час перадаць у Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Берасцейскага аблвыканкама дакументы на рэгістрацыю аб’яднання. Уладзімір Вялічкін прадбачвае магчымы ціск на стваральнікаў аб’яднання з боку дзяржавы, у тым ліку па месцы іх працы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international