Актывістаў Партыі БНФ выклікаюць у пракуратуру па пытаньні аўтарэфэрэндуму

2010 2010-05-03T10:17:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Цягам апошніх дзён шэраг актывістаў Партыі БНФ былі выкліканыя ў пракуратуры па месцы жыхарства па пытаньні аўтарэфэрэндуму.

Кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Салаўёў 29 красавіка наведаў пракуратуру Ленінскага раёну ў Магілёве. Там яму задавалі пытаньні "Ці браў ён удзел у сходзе ініцыятыўнай групы?", "Дзе і калі адбываўся сход ініцыятыўнай групы?", "Колькі людзей брала ўдзел у сходзе ініцыятыўнай групы?", "Хто завяраў згоду аб удзеле ў ініцыятыўнай групе ў натарыюса?".

Таксама ў пракуратуру выкліканыя:

Зьміцер Антончык (Магілёў),

Аляксандр Кузьняцоў (Віцебск),

Сяргей Трафімчык (Бярозаўка, Лідзкі раён),

Яўген Пугач (Смалявічы).

Нагадаем, што Партыя БНФ хоча дамагчыся правядзеньня рэспубліканскага рэфэрэндуму па пытаньні "Ці падтрымліваеце Вы захаваньне памеру мытных пошлін на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці на ўзроўні 26 лістапада 2009 года?".

4 траўня Цэнтральная выбарчая камісія павінна даць адказ наконт рэгістрацыі ці нерэгістрацыі ініцыятыўнай групы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international