Актывіста БХД спрабуюць абвінаваціць у крадзяжы

2010 2010-05-03T10:06:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd4.jpg

Кіраўніка Берасцейскай абласной Рады БХД Зьмітра Шурхая па тэлефоне выклікалі ў РАУС Маскоўскага раёна Берасця. Яго быццам бы падазраюць у крадзяжы, сведкам якога нібыта быў чалавек, які пажадаў не называцца.

 30 красавіка Зьмітру Шурхаю патэлефанаваў участковы інспектар РАУС Маскоўскага раёна Берасця Бычык Андрэй Вячаслававіч і выклікаў да сябе па справе аб “крадзяжы”. Паводле Бычыка, у міліцыю патэлефанаваў нейкі ананім і паведаміў, што 26 красавіка каля кафе “Лунный свет” бачылі, як Зьміцер Шурхай выйшаў са свайго аўтамабілю (назвалі марку і дзяржнумар), падыйшоў да пьянага мужчыны, што ляжаў ля кафе, і штосьці выцягнуў у таго з кішэні.

 Актывіст БХД адмовіўся прыходзіць у міліцыю без павесткі, на што Бычык, як кажа Зьміцер Шурхай, пагрозліва сказаў, што, маўляй, не хочаш сам прыходзіць, “будзем з табой па-іншаму размаўляць”.

 Зьміцер Шурхай лічыць гэтае абвінавачанне поўным абсурдам.

 “Па-першае, 26 красавіка да абеду мяне не было ў Беларусі, па-другое, мой аўтамабіль да 1 мая знаходзіўся ў рамонце, - распавядае Зьміцер. - А па-трэцяе, я рыхтую скаргу ў пракуратуру на інспектара Бычыка за неабгрунтаванае абвінавачанне ды асабістыя пагрозы”.

 Апроч таго, упэўнены Зьміцер, калі ўжо пачынаюць справу, спачатку з ім павінен быў звязацца ўчастковы па месцу прапіскі, а гэта Іванаўскі раён, што за 200 кіламетраў ад Берасця.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international