Актывістаў кампаніі "Гавары праўду" дапыталі пра выбух 4 ліпеня

2010 2010-05-03T09:11:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gavary.jpg
Гавары праўду

Гавары праўду

10 актывістаў кампаніі "Гавары праўду", якія былі затрыманы сёньня ў Менску на Плошчы Перамогі, адпушчаныя без складаньня пратаколаў. Але ў міліцыі маладым людзям паабяцалі, што пры наступным затрыманьні "ўсе будзе зусім па-іншаму".

Сёньня зранку 10 актывістаў кампаніі "Гавары праўду", якія прыйшлі да плошчы Перамогі з балёнікамі з лягатыпам кампаніі, былі затрыманыя і дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менску. 
У пастарунку актывістаў распытвалі, дзе яны знаходзіліся 4 ліпеня 2008 году, калі ў Менску адбыўся выбух. І ці маюць яны знаёмых хімікаў?
Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі балёнікі з лягатыпам кампаніі, а таксама ў некаторых затрыманых узялі адбіткі пальцаў.
Пасьля 3-гадзіннага ўтрыманьня ў міліцэйскім пастарунку актывісты кампаніі былі адпушчаныя на волю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international