Хочуць рэфэрэндум? У пракуратуру!

2010 2010-04-30T12:03:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пракуратура Кастрычніцкага раёну Магілёва выклікала сябра ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэфэрэндуму ў пытаньні павышэньня мыта на ўвоз аўтамабіляў Зьмітра Антончыка.

“Мне было зададзена тры пытаньні: “Ці прысутнічаў я на сходзе ініцыятыўнай групы?”, “Калі й дзе сход адбываўся?” ды “Колькі чалавек прысутнічала на сходзе?” Са мной гутарыў намесьнік пракурора раёну Сяргей Мурашэвіч. Паводле яго, ім прыйшла папера з Генэральнай пракуратуры са сьпісам людзей, якім варта задаць тры пытаньні пра рэфэрэндум. У сьпісе я бачыў шэсьць чалавек”, — паведаміў Зьміцер Антончык.

Учора на пытаньні пракуратуры Ленінскага раёну Магілёва адказваў кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Салаўёў. Паводле яго, Генэральная пракуратура выконвае распараджэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі і спраўджвае зьвесткі ўва ўсіх сяброў ініцыятыўнай групы фронтаўскага рэфэрэндуму.

З Магілёўшчыны ў склад ініцыятыўнай групы ўваходзіць адзінаццаць чалавек.

Партыя БНФ хоча дамагчыся правядзеньня рэспубліканскага рэфэрэндуму ў пытаньні “Ці падтрымліваеце вы захаваньне памеру мытных пошлін на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасьці на ўзроўні 26 лістапада 2009 года?”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international