Міліцыянты сканфіскавалі пяць тысяч каляндарыкаў з выявай Мілінкевіча

2006 2006-01-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. На чыгуначнай станцыі ў Мастах шасьцёра міліцыянтаў сустрэлі Яўгена Скрабутана з Горадні, якога чакаў Алесь Зарэмбюк — дэпутат Мастоўскага райсавету, сябра ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча. Абодвух даставілі ў райаддзел міліцыі, дзе сканфіскавалі пяць тысяч каляндарыкаў са здымкам Аляксандра Мілінкевіча і відэакасэту зь фільмам “Звычайны прэзыдэнт”.

На станцыі міліцыянты запатрабавалі расчыніць торбу, якую прывёз Я.Скрабутан. А.Зарэмбюк сказаў, што гэта ягоная торба і прапанаваў міліцыянтаў самім расчыніць яе, аднак яны адмовіліся гэта зрабіць і павезьлі хлопцаў у РАУС.

Міліцыянты спасылаліся на тое, што ў цягніку, які прыйшоў з Горадні, у аднаго з пасажыраў нібыта быў скрадзены мабільны тэлефон.

У пастарунку міліцыянты пералічылі каляндарыкі і склалі два пратаколы на Яўгена Скрабутана — догляду і канфіскацыі рэчаў і — адміністрацыйнага затрыманьня.

Алесь Зарэмбюк мне сказаў, што потым прыехала загадчыца ідэалягічнага аддзелу Мастоўскага райвыканкаму Натальля Дубіцкая, яна прысутнічала пры праглядзе відэакасэты, і пасьля паставіла свой подпіс у тлумачэньнях, якія напісалі Зарэмбюк і Скрабутан.

Паводле А.Зарэмбюка, міліцыянты невыпадкова чакалі на чыгуначнай станцыі ягонага сябру.Алеся Зарэмбюка і Яўгена Скрабутана пратрымалі ў пастарунку больш за дзьве гадзіны і адпусьціліх.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international