Паскардзіўся на начальніка і… атрымаў штраф

2010 2010-04-29T17:18:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/panamarou.jpg
Сяргей Панамароў

Сяргей Панамароў

Сяргея Панамарова з Клецка аштрафавалі за абразу начальніка мясцовай ЖКГ. Хоць менавіта Панамароў скардзіўся ў пракуратуру на абразы з боку чыноўніка.

29 красавіка Клецкі раённы суд пакараў выдаўца незалежнага бюлетэню «Бойкі Клецак» Сяргея Панамарова штрафам у памеры 10 базавых велічынь (350 тысяч рублёў). Такім чынам суд задаволіў сустрэчную заяву начальніка мясцовай ЖКГ Аляксандра Навіцкага, які звярнуўся ў праваахоўныя органы са скаргай на абразы з боку Панамарова. Па словах апошняга, так развязалася гісторыя паўтарамесячнай даўнасці.

15 сакавіка ў Клецк прыехалі прадстаўнікі ТАА «Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый», якіх Сяргей Панамароў азнаёміў з мясцовымі архітэктурнымі аб’ектамі. Калі госці прыйшлі да будынка былога вайсковага шпіталя 1903 года пабудовы, у якім цяпер месціцца адміністрацыя мясцовай ЖКГ, і пачалі яго фатаграфаваць, да іх выйшаў кіраўнік установы. Ён, па словах Панамарова, не прадставіўся, пачаў забараняць фатаграфаванне, абяцаючы выклікаць міліцыю. Калі пабачыў, што гэтую сцэну фатаграфуе Панамароў, то абразіў яго. Вынікам перапалкі стала заява выдаўца бюлетэня ў клецкую пракуратуру з подпісамі сведак здарэння. Але праз тыдзень Панамарова самога абвінавацілі ў абразе — начальнік ЖКГ падаў сустрэчную заяву. На выдаўца склалі пратакол паводле арт. 9.1 КаАП (абраза). Пры гэтым паводле ягонай заявы пратакол так і не склалі.

Першае паседжанне суда было перанесенае з-за таго, што ў суд не з’явіліся сведкі з боку Панамарова. Не з’явіліся яны і на сённяшняе паседжанне, бо занадта позна атрымалі позвы ў суд. З боку А. Навіцкага сведчылі Д. Леаненя, С. Бацяня, і Д. Здрок — супрацоўнікі ЖКГ. Сяргей Панамароў цвердзіць, што гэтыя людзі не прысутнічалі пры сутычцы 15 сакавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international