У Гомеле участковыя миліцыянты ўгаворваюць сябраў ініцыятыўных груп спыніць збор подпісаў за Мілінкевіча
12.01.2006.
10 студзеня ў 20.00 у кватэру да Кажамякіна -- сябра ініцыятыўнай групы Мілінкевіча прыйшоў участковы Ігар Дземянкоў. У гэты час у кватэры былі толькі бацькі сябра ініцыятыўанй групы. Участковы стаў гаворыць ім, што трэба спыніць збор подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча, перастаць хадзіць па кватэрах, “баламуціць людзей і перашкаджаць ім адпачываць”. Паводле сьведчаньняў сябраў ініцыятыўных груп, гэта не адзінкавы выпадак у Гомеле, калі ўчастковыя спрабуюць уплываць на зборшчыкаў подпісаў.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








