Следчых цікавіць, хто адмініструе сайт «Хартыі-97»

2010 2010-04-28T18:02:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/radina_n.jpg
Натальля Радзіна

Натальля Радзіна

У часе сённяшняга візіту ў РУУС журналістку сайта «Хартыя-97» Наталлю Радзіну азнаёмілі з вынікамі экспертызы 8-і камп’ютэраў, забраных у яе 16-га сакавіка ў часе ператрусу. Камп’ютэраў журналістцы не аддалі, бо, на думку следства, неабходна правесці іх дадатковую экспертызу. Акрамя таго, Наталлю зноў дапыталі ў якасці сведкі.

«Ніякіх доказаў таго, што праз гэтыя камп’ютэры была распаўсюджана нейкая „паклёпніцкая“ інфармацыя, не было знойдзена. Але, як высветлілася, эксперты з галоўнага экспертна-крыміналістычнага цэнтра пры МУС шукалі матэрыялы па дзіўных ключавых словах: акрамя „Іван Корж“, „Дудкін“ і „сваякі арыштаваных міліцыянтаў“, сярод іх апынуліся словы „дыктатура“, „Ежы Бузэк“, „Еўрапарламент“ і інш. Файлаў, якія тычацца Каржа, Дудкіна і сваякоў, не было знойдзена. Затое, напрыклад, знайшлося больш за 3,5 тысячы файлаў са словам „дыктатура“», — распавяла журналістка.

Па яе словах, у часе допыту міліцыянт шмат пытаўся пра рэдакцыю сайта «Хартыя-97» — дзе яна знаходзіцца, ці атрымлівае журналістка заробак, як адбываецца адміністраванне рэсурсу. Наталлю азнаёмілі з пастановай аб правядзенні дадатковай тэхнічнай экспертызы, мэта якой — высветліць, ці адбывалася з гэтых камп’ютэраў адміністраванне сайта «Хартыя-97». У часе дадатковай экспертызы будуць даследаваны электронная пошта, Skype, QIP, праз якія вялася перапіска.

Журналістка лічыць, што пад выглядам расследавання крымінальнай справы аб паклёпе ўлады хочуць даведацца, хто працуе над стварэннем гэтага папулярнага інфармацыйнага рэсурсу, каб мець магчымасці ціску на людзей.
«Я лічу гэта незаконным, таму што адміністраванне нашага сайта не тычыцца крымінальнай справы аб паклёпе. Разглядаю гэта як палітычны пераслед незалежных журналістаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў», — заявіла Наталля Радзіна.

«На жаль, ні пратэсты з боку незалежнай журналісцкай супольнасці ўнутры краіны, ні міжнародная рэакцыя на факты ператрусаў, допытаў і вынятку прафесійнага абсталявання ў вядомых беларускіх журналістаў не спынілі рэпрэсіўнага механізму, — пракаментаваў сітуацыю намеснік старшыні ГА „БАЖ“ Андрэй Аляксандраў. — Мы па-ранейшаму лічым, што такія дзеянні ў дачыненні да нашых калег не мелі і не маюць дастатковых прававых падставаў. Мы маем справу з умяшальніцтвам у прафесійную дзейнасць журналістаў і чарговай спробай удушэння незалежных галасоў унутры краіны. Мне падаецца, што менавіта ў гэты момант як ніколі патрэбныя праявы нашай прафесійнай салідарнасці. Я заклікаю калегаў надаваць самую пільную ўвагу гэтай справе і падтрымліваць сябраў нашай арганізацыі, якія зазнаюць пераслед».

«Заклікаю праваахоўныя органы пакінуць журналістаў у спакоі…»

Сьвятлану Калінкіну дапыталі як сьведку

Новыя ператрусы ў журналістаў і грамадскіх актывістаў

Милиция обыскала офис charter97.org, изъяла технику и избила сотрудницу

В редакции «Народной воли» проходит обыск

Милиция разгромила офис сайта Хартии’97

Обыск у Андрея Санникова и Ирины Халип

Обыск в редакции газеты «Народная Воля»

Из офиса «Хартии-97» изъяли компьютеры. Обыскивают квартиру Андрея Санникова и рабочее место редактора «Народной воли» Светланы Калинкиной

Пасля «Хартыі’97» ператрус зладзілі ў рэдакцыі «Народнай Волі»

Адбываецца ператрус на кватэры Марыны Коктыш

Ператрусы на кватэры «Хартыі’97» і ў рэдакцыі «Народнай волі»

С. Калінкіна: «Гэта дэмаралізацыя людзей, якія пішуць пра гучныя справы»

Радзіна: «Спэцназаўцы ўскідвалі руку ў гітлераўскім вітаньні»

У офісах «Народная Волі» і «Хартыі’97» правялі ператрус

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international