Журналіст і галоўны рэдактар газеты «Ганцавіцкі час» атрымалі афіцыйнае пракурорскае папярэджанне

2010 2010-04-29T15:02:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazeta.jpg

Пракурор Ганцавіцкага раёна малодшы саветнік юстыцыі Сяргей Дзежка 26 красавіка вынес афіцыйнае папярэджанне галоўнаму рэдактару незалежнай газеты «Ганцавіцкі час» Аляксею Беламу і журналісту выдання Кацярыне Курловіч.

Папярэджанні былі вынесеныя па выніках разгляду звароту ў пракуратуру Ганцавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Ганцавіцкага раённага Савета дэпутатаў 26 склікання «Аб адлюстраванні непраўдзівай інфармацыі ў артыкуле «Выбары па-ганцавіцку», апублікаваным у «ГЧ» ад 16 красавіка 2010 года.

Па інфармацыі пракуратуры, пад час праведзенай праверкі было высветлена, што ў артыкуле за подпісам Кацярыны Курловіч было памылкова названа імя аднаго з кандыдатаў у дэпутаты, а таксама недакладна ўказана дата завяршэння вылучэння кандыдатаў у дэпутаты (25 сакавіка замест 15 сакавіка).

Акрамя таго, подпіс пад фатаграфіяй да ўказанага артыкулу — «Вынік выбараў часта залежыць не ад выбаршчыкаў, а ад чыноўнікаў, якія засядаюць у выбарчых камісіях», — па меркаванні пракуратуры, «не ўтрымлівае абгрунтаванай аргументацыі гэтага сцвярджэння і не пацвярджаецца выкладзенай у артыкуле інфармацыяй».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international