Штрафы за Бакіева

2010 2010-04-29T13:56:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суды над учорашнімі затрыманымі адбыліся цягам 20 хвілін. Да ўсіх быў прыменены скарочаны варыянт разгляду справы з нагоды таго, што ўсе затрыманыя прызналі сваю віну. У выніку моладзевым актывістам прысудзілі па паўбазавай велічыні штрафу – гэта Міхаілу Наскову і Аляксею Атрошчанку. Паўлу Кузміцкаму суддзя Карнюшка В. вырашыла даць штраф у памеры 20 базавых велічын у сувязі з тым, што хлопец ужо неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці.

Актывісты "Маладой Беларусі" 28 красавіка правялі на Кастрычніцай плошчы Мінска пікет з патрабаваннем выдаць Кыргызстану зрынутага прэзідэнта Курманбека Бакіева.

– Падчас судовага працэсу, маладзёны, якія прыйшлі падтрымаць затрыманых, спрабавалі прарвацца да іх і перадаць перадачу, аднак супрацоўнікі міліцыі не дазволілі ім гэтага зрабіць. Адзін з супрацоўнікаў нават паспрабаваў затрымаць старшыню “Маладой Беларусі” Артура Фінькевіча. Аднак гэта яму не удалося і інцыдэнт быў вычарпаны. Самі ж затрыманыя спадзяюцца, што ў выніку судовага разгляду іхняй справы ім усё ж дадуць штрафы, а не адправяць на чарговыя суткі у прыёмнік-размеркавальнік на вуліцы Акрэсціна, дзе яны правялі мінулую ноч, – распавёў з залі суда карэспандэнт Рацыі.

Аднак, пры гэтым, у выніку таго, што маладзёны прызналі сваю віну, суддзя, паводле заканадаўства, не мог прымяніць да маладзёнаў санкцыю ў выглядзе адмыністратыўнага арышту. Адразу пасля вынясення прысудаў супрацоўнікі міліцыі папрасілі маладзёнаў праехаць яшчэ раз у аддзяленне міліцыі Цэнтральнага раёна, дзе знаходзіліся рэчы затрыманых, якія яны пакінулі там 28 красавіка. Мяркуецца, што цягам 20-30 хвілін усіх затрыманых міліцыянты выпусцяць на волю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international