Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


У Баранавічах працягваюцца суды над чытачамі газет Народная воля;.

12.01.2006.

12 студзеня 2006 г. у судзе Баранавіцкага р-на і г. Баранавічы адбыўся чарговы разгляд адміністратыўнай справы супраць мясцовага актывіста апазіцыі Віктара Сырыцы. Паводле пратаколаў супрацоўнікаў міліцыі В. Сырыца абвінавачваўся ў тым, што прымаў удзел у несанкцыянаваным пікеце, чым парушыў арт. 167.1 КаАП Рэспблікі Беларусь. Супрацоўнікі міліцыі лічылі, што з’яўленьне ў грамадскім месцы з газетай “Народная воля” у руках з’яўляецца несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам. Не гледзячы на довады В. Сырыцы, ягонанага абаронцы, судзьдзя Капачэўская прыйшла да высновы, што ў дадзеным выпадку было зьдзейснена правапарушэньне і пастанавіла аштрафаваць В. Сырыцу на 870000 рублёў.
Варта нагадаць, што сп. Сырыца на прыканцы мінулага году быў вымушаны зысьці з працы выкладчыка Эканамічна-юрыдычнага каледжу ў сувязі з ціскам, які быў аказаны на яго з боку адміністрацыі навучальнай установы і Баранавіцкага гарвыканкама. Прадстаўнікам мясцовай улады вельмі не спадабалася, што В. Сырыца, ў вольны ад заняткаў час, арганізаваў сустрэчу студэнтаў Каледжу з лідэрам аб’яднанай апазіцыяй Аляксандрам Мілінкевічам.
Заўтра ў судзе Баранавіцкага р-на і г. Баранавічы адбудзецца разгляд аналагічнай справы ў адносінах мясцовага актывіста Віктара Мізяка.
Трэба адзанчыць, што В. Мізяк, В. Сырыца і аштрафаваны паводле пастановы суда А. Блінкоўскі, з’яўляюцца сябрамі ініцыятыўнай групы па вылучэньні ў якасьці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А. Мілінкевіча.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования