Анатоль Паўлаў: Няма сэнсу ўдзельнічаць у фарсе

2010 2010-04-29T12:39:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paulau_anatol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Паўлаў

Анатоль Паўлаў

Ні адзін з васьмі сябраў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, зарэгістраваных у Менску кандыдатамі ў дэпутаты, не ўвайшоў у склад Менскага гарадскога Савета. Зыходзячы з вынікаў галасавання, кіраўніцтва партыі лічыць, што да працэдуры, якая прайшла 25 красавіка, нават нельга прымяніць слова «выбары».

- Выбары ў мясцовыя Саветы можна назваць як заўгодна, толькі не выбарамі, - адзначыў Анатоль Паўлаў, старшыня Менскай гарадской арганізацыі партыі АГП. - Лепш за ўсё для гэтага падыходзіць вызначэнне «кампанія па прызначэнні дэпутатаў». Нашым кандыдатам камісіі напісалі па 12-15% галасоў. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька правільна заўважыў, што нават калі на гэтых выбарах хто-небудзь з прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў і стане дэпутатам, то гэта адбудзецца не ў выніку выбараў, а стане вынікам таго, што ўлада гэтых людзей проста прапусціць у склад гарсавету. Калі раней я і вагаўся адносна правільнасці рашэння аб няўдзеле ў выбарах, то зараз абсалютна ўпэўнены, што яно было абсалютна правільным, таму што няма ніякага сэнсу ўдзельнічаць у фарсе.

Старшыня сталічнай арганізацыі АГП лічыць, што цяпер усе сілы трэба накіраваць на сур'ёзную працу па падрыхтоўцы да прэзідэнцкіх выбараў. Бо мясцовыя выбары ўсё роўна нічога не вырашаюць, незалежна ад наяўнасці ў гарсавеце прадстаўнікоў апазіцыйных структур. А вось выбары прэзідэнта вырашаюць усё.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international