Камп’ютэры журналістак застаюцца на экспертызе. Нават тыя, у якіх нічога не знойдзена

2010 2010-04-28T16:07:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Такі быў вынік сённяшняй сустрэчы са старшым дазнаўцам УУС Гомеля Аляксандрам Пусевым Святланы Калінкінай, Марыны Коктыш і Ірыны Халіп. (Наталля Радзіна яшчэ не выйшла ад следчага).

Шэф-рэдактарку «Народнай волі» Святлану Калінкіну выклікалі ў РУУС Першамайскага раёна Мінска на 12.00, намесніцу рэдактара гэтага выдання Марыну Коктыш — на 12.30, у 13.00 пайшла на сустрэчу карэспандэнтка «Новой газеты» Ірына Халіп, а пасля яе — на 13.30 — пойдзе журналістка сайта «Хартыя-97» Наталля Радзіна.

Як распавяла Святлана Калінкіна пасля размовы са следчым, яе азнаёмілі з вынікамі экспертызы забранай пад час ператрусаў тэхнікі (рэдакцыйнага камп’ютэра і двух асабістых - яе і сына). Паводле вынікаў даследавання, у камп’ютэрах Святланы нічога дачыннага справы пра паклёп на І. Каржа не знойдзена. Тым не менш, тэхніку не вярнулі: дазнавальнік палічыў, што неабходна новая экспертыза, пра што і паінфармаваў журналістку.

«Я пісьмова выказала сваё абурэнне, бо лічу, што гэта самаўпраўства і пераслед мяне як чалавека, які не аднойчы крытыкаваў сілавыя ведамствы. І ўвогуле тут ёсць прыкметы крымінальнага артыкулу — стварэнне перашкодаў законнай дзейнасці журналіста», — распавяла Святлана.

Як паведаміла прэс-службе БАЖ Марына Коктыш, ёй таксама не аддалі забраных рэчаў — нават дыска з запісам тэлесерыяла «Доктар Хаўс». «Паводле вынікаў экспертызы, яны знайшлі ў мяне нейкія файлы, якія, на іх думку, маюць дачыненне да справы. Але лічаць, што гэтага мала, і таму прызначылі новую экспертызу. Са словаў А. Пусева я зразумела, што яны будуць даследаваць маю электронную пошту і перапіску ў Skype», — распавяла Марына. Такім чынам, 2 камп’ютэры журналісткі застаюцца на экспертызе.

Працяг матэрыялу будзе

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international