Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


11 студзеня ў Полацку на кватэру сяброўкі ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча Алены Сом прыйшлі тры афіцэры міліцыі. Яны патлумачылі свой візыт тэлефоннай скаргай суседзяў на шум у кватэры.

12.01.2006.

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. Распавядае Алена Сом: “На парозе стаялі тры міліцыянты. Яны не прадставіліся і адразу ж папрасілі дазволу зайсьці ў хату. Мы іх у хату не пусьцілі. Адзін зь іх сказаў, што былі нейкія званкі наконт таго, што ў нас вельмі шумна. Кажам: паслухайце, як у нас шумна — ні магнітафон, ні радыё, ні тэлевізар не працуюць.

Потым другі міліцыянт сказаў, што быў яшчэ адзін званок наконт таго, што ці да нас насілі, ці ад нас выносілі нейкія пакеты з улёткамі. Такім чынам, па ананімным званку, ці нават двух званках, да нас зьявіліся маёр, здаецца, падпалкоўнік і старшы лейтэнант, калі я правільна вызначыла іхныя знакі адрозьненьня”.

Паводле Алены Сом, размова зь міліцыянтамі доўжылася амаль гадзіну, і ўвесь гэты час тыя спрабавалі ўвайсьці ў кватэру і апытвалі суседзяў. Сама яна лічыць гэта звычайным псыхалягічным ціскам на яе як актывістку выбарчай кампаніі.

Вось што сказаў з гэтай нагоды адзін зь візытантаў, маёр міліцыі Ігар Мацук: “Быў сыгнал — пазванілі, і нам трэба было проста прыехаць і яго праверыць. Мы зайшлі ў кватэру і спыталі. Гаспадары адказалі, што яны не шумяць. Тады мы папрасілі напісаць тлумачэньне, каб нам гэтае паведамленьне сьпісаць. Але яны адмовіліся даваць тлумачэньні, заявіўшы, што нічога такога не рабілі. Рэч у тым, што калі б я спрабаваў, я б прайшоў у кватэру. Але яны мне не далі пераступіць парогу, і я ніякіх дзеяньняў супраць іх не ўжываў. Я проста стаяў і размаўляў з гаспадарамі кватэры. А гэтым часам іншыя супрацоўнікі — дзеля таго, каб закрыць гэтую справу, апыталі суседзяў, і тыя факту не пацьвердзілі”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования