Сталічныя ўлады правялі афіцыйныя мерапрыемствы ў памяць ахвяр і герояў чарнобыльскай катастрофы

2010 2010-04-26T17:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Жалобная цырымонія памяці ахвяр і герояў чарнобыльскай катастрофы прайшла сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія пачалася ў храме ў гонар абраза Божай Маці "Спатоленне загінуўшых" - з памінальнай службы ў памяць аб ахвярах чарнобыльскай катастрофы. Справіў службу Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, які правёў малітву аб спачыне братоў і сясцёр, якія змагаліся ў мірны час з чарнобыльскай бядой, праявілі мужнасць, абараняючы чалавецтва і жыццё на зямлі. "Вечная ім памяць. Мы будзем помніць аб іх і маліцца", - сказаў Уладыка Філарэт. Ён падзякаваў усім, хто прыходзіць кожны год у дзень чарнобыльскай катастрофы да гэтага храма, каб ушанаваць памяць загінуўшых у выніку аварыі на ЧАЭС.

Пасля памінальнай службы да мемарыяльнага знака "Камень памяці ахвярам і героям чарнобыльскай катастрофы" былі ўскладзены кветкі і вянкі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей, прадстаўнікі Савета Міністраў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Мінгарвыканкама, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, дыпламатычнага корпуса, а таксама непасрэдна тыя, хто быў удзельнікам трагічных падзей 24-гадовай даўнасці.

Як расказаў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Мінскага фонду дапамогі ахвярам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС "26 красавіка" Міхаіл Образаў, у бліжэйшы час побач з мемарыяльным знакам і храмам з'явіцца Сцяна памяці, на якой будуць высечаны назвы населеных пунктаў, сцёртых з зямлі чарнобыльскай катастрофай, а таксама ўсе імёны герояў Чарнобыля. "Гэта будзе адзіны мемарыяльны комплекс", - адзначыў субяседнік. Паводле ўспамінаў Міхаіла Образава, калі ён трапіў на месца катастрофы, яго больш за ўсё ўразілі апусцелыя дамы і школы, у якіх яшчэ ўчора чуўся смех і гоман.

Аб тым, што пасля аварыі на ЧАЭС першы ўдар прынялі на сябе супрацоўнікі МУС, успамінаў генерал-маёр міліцыі Мікалай Серада (у той час ён быў намеснікам начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама). На плячах праваахоўнікаў ляжаў клопат аб эвакуацыі жыхароў, ахове дамоў, забеспячэнні ежай і пражываннем спецыялістаў, якія прыязджалі на месца катастрофы. "Нам самім даводзілася рабіць слупы, каб агарадзіць 10-кіламетровую зону ад месца аварыі", - расказаў Мікалай Серада. На яго думку, той, хто ўдзельнічаў у красавіцкіх падзеях 1986 года, ніколі іх не забудзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international