Рэха выбараў: апазыцыя не прызнае вынікаў галасаваньня

2010 2010-04-28T15:29:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vyb-org.jpg

У тэрытарыяльных і акруговых камісіяў у рэгіёнах застаюцца два дні на разгляд скаргаў аб парушэньнях на галасаваньні — датэрміновым і 25-га красавіка. Прадстаўнікі апазыцыі спрабуюць аспрэчыць вынікі выбараў, спасылаючыся на шматлікія злоўжываньні і парушэньні, зафіксаваныя падчас кампаніі. Пра гэта інфармуюць карэспандэнты «Свабоды».

ВІЦЕБШЧЫНА

Гарадоцкія актывісты патрабуюць прызнаць выбары несапраўднымі

Старшыня Гарадоцкай раённай суполкі партыі БНФ Леанід Аўтухоў, які балятаваўся ў Віцебскі абласны савет, падаў у акруговую камісію скаргу, што выбары на Гагарынскім участку № 5 праводзіліся з парушэньнямі:

«Там знаходзіўся мой назіральнік з 8-й раніцы да 20-й вечара, потым я далучыўся — на падлік галасоў. Але падліку не праводзілася! Бюлетэні склалі ў кучкі, і старшыня камісіі нешта стала вылічваць на калькулятары ды зьвярацца зь нейкай сваёй паперкай. Гэта бачылі і іншыя назіральнікі. Я кажу: «Бачыце парушэньне? Мы склалі пратакол, ці падпішаце?» Яны адказалі: «Не, мы яшчэ працаваць хочам!»

Паводле падлікаў камісіі, Леанід Аўтухоў атрымаў крыху больш за 13% галасоў: 

Нечаканым было рэха апошніх выбараў для настаўніка беларускай мовы Сяргея Салодкіна. Ён працуе ў вёсцы Копці Віцебскага раёну, і на наступны дзень пасьля выбараў яго папярэдзілі, што зь ім больш не працягнуць кантракт.

«Можа, гэта ўсё праз маю газэту. Я напісаў такі артыкул пад назвай «Палітычная паталёгія» пра 25 красавіка, пра выбары — што народ нічога ня хоча мяняць, ідзе і галасуе. Дык, можа, і праз гэта — можа, нехта чытае маю газэту «Покліч волі».

Газэту «Покліч волі» Сяргей Салодкін выдае на ўласныя сродкі накладам 299 асобнікаў, распаўсюджвае праз знаёмых. Ня выключана, што яна трапіла на вочы школьнаму кіраўніцтву ці раённаму начальству. Апрача як пра выбары, у апошнім нумары было напісана і пра казённую падрыхтоўку да Дня Перамогі, і пра наступствы сталінізму.

ГОМЕЛЬШЧЫНА

Васіль Палякоў: «Гэта — ня выбары»

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў быў сябрам Любенскай акруговай камісіі № 12.

У сваім асобным меркаваньні да выніковага пратаколу камісіі спадар Палякоў запісаў, што на 6 участках у Гомелі назіральнікі зафіксавалі фальшывыя зьвесткі аб датэрміновым галасаваньні.

Васіль Палякоў: «Увесь гэты выбарчы працэс назваць выбарамі не зусім правільна. Гэта — ня выбары.

На бальшыні ўчасткаў былі назіральнікі, і з раніцы да вечара яны лічылі ўсіх выбарцаў, якія прыйшлі на ўчасткі. Згодна зь іхнімі падлікамі, 25 красавіка прыйшлі галасаваць ад 16 да 22 адсоткаў выбарцаў, а камісія выдала вынік, што ў гэты дзень удзел у галасаваньні ўзялі каля 60 адсоткаў выбарцаў. Напрыклад, на ўчастку № 28 Савецкага раёну назіральнік налічыў, што 25 красавіка тут прагаласавалі 348 чалавек, а камісія выдала лічбу — 1391. Гэта толькі за 25 красавіка.

Безумоўна, я ня згодны з вынікамі галасаваньня ў Любенскай выбарчай акрузе і адлюстраваў гэта ў асобным меркаваньні. Выбары несапраўдныя, і неабходна іх перагледзець».

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

«Гэта немагчымыя вынікі, бо так ня можа быць...»

Кандыдаты ад апазыцыі распавядаюць гісторыі фальшаваньня вынікаў выбараў.

 Старшыня камісіі, са слоў спадарыні Ірыны Вештарт, ніякім чынам гэтага не дазваляў і нават некалькі разоў выклікаў міліцыю, каб вывесьці назіральнікаў з залі.

Вештарт: «Падыходзіць да мяне старшыня камісіі і кажа: а дзе напісана, што я павінен агалошваць падлік з кожнай скрыні? Я яму сустрэчна адгортваю артыкул 55 Выбарчага кодэксу, затым цытую 13 артыкул, дзе гаворыцца, што назіральнікі маюць права атрымліваць інфармацыю, што выбары галосныя. Яны падлічылі галасы са скрыні асноўнага галасаваньня — і зноў цішыня...»

Спадарыня Вештарт распавядае, што нават пратакол вынікаў галасаваньня сябры камісіі падпісваць не падыходзілі. На яе думку, подпісы стаялі пад незапоўненым пратаколам, у які потым неабходныя лічбы ўнёс старшыня камісіі.

Вынікі галасаваньня — амаль такія ж, як і ў цэлым па вобласьці. Ірына Вештарт не набрала нават траціны галасоў. Яшчэ яе гэта зьдзівіла і таму, што ейны апанэнт практычна наагул не праводзіў выбарчай кампаніі.

Цікавы выпадак і ў мястэчку Лунна Мастоўскага раёну. У пасялковы савет вылучаўся мясцовы актывіст Уладзімер Брыцько, якога добра ведае ня толькі мястэчка, але і навакольныя вёскі. Людзі вынікамі былі папросту шакаваныя. Распавядае Лявон Карповіч.

Карповіч: «Ён родам адгэтуль, яго ўсе ведаюць, бо сам ён пячнік, паклаў усім людзям тут печы. І ён як уваходзіць у хату, то зь ім усе вітаюцца, як са сваяком. І ён набраў «за» — 11 і 64 — «супраць». Гэтага ня можа быць, людзі так кажуць. Наадварот, я паверыў бы, што «за» яго 64, а 11 — «супраць».

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international