Падчас бегу на 100 метраў памёр салдат тэрміновай службы

2010 2010-04-27T15:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Радавы Н., прызваны ў студзені 2010 года на службу ва Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь, падчас спартыўна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў вайсковай частцы 25 красавіка, раптоўна памёр.

Вайсковец чатыры месяцы таму быў прызваны Старадарожскім раённым ваенным камісарыятам і праходзіў службу ў 307-й асобнай чыгуначнай брыгадзе, якая базуецца ў Слуцку (Мінская вобласць).

Падчас бегу на кароткія дыстанцыі – стаметроўкі - радавы адчуў сябе дрэнна і згубіў прытомнасць. Ваенныя медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць салдата.

На сённяшні дзень па факце смерці радавога назначана судова-медыцынская экспертыза.

Слуцкая міжраённая ваенная пракуратура праводзіць праверку, пад час якой асаблівая ўвага надаецца аналізу працы медыцынскай камісіі Старадарожскага РВК, якую новабранец праходзіў перад адпраўкай у войска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international