Менск: Сацыял-дэмакраты атрымалі дзесятую частку галасоў

2010 2010-04-28T14:40:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трое кандыдатаў у дэпутаты ад Беларускай сацыяльна-дэмакратычнай партыі (Грамада) атрымалі на выбарах у Менску ад 8% да 12% галасоў выбаршчыкаў, заняўшы сярод усіх прэтэндэнтаў па акругах два другіх і адно трэцяе месца.

Вынік Аляксея Сігаева, які балатаваўся па Карбышаўскай выбарчай акрузе №50, - трэцяе месца з трох кандыдатаў і 10% галасоў.

- Для мяне гэты вынік стаў своеасаблівым эксперыментам - колькі галасоў можна атрымаць, калі не праводзіць агітацыйнай кампаніі, - заўважыў старшыня Менскай гарадской арганізацыі Грамады. - Асабіста ў мяне не атрымалася справіцца з працай на асноўным месцы і правядзеннем агітацыі адначасова, так што агітацыяй я практычна не займаўся.

Вольга Тыгрыцкая, які праходзіла па Першамайскай выбарчай акрузе №56, атрымала 12% галасоў і заняла другое месца сярод чатырох кандыдатаў-канкурэнтаў.

- Я рада свайму ўдзелу ў гэтых выбарах, - заўважыла задаволеная вынікам прэтэндэнтка. - Мы зрабілі падчас агіткампаніі ўсё, што хацелі, і для выбаршчыкаў усё было арганізавана сумленна. Адносна вынікаў падліку хачу заўважыць адно - у нас у любым выпадку засталася свабоднай наша душа, якую не адбяруць так, як адабралі нашу перамогу.

Трэці кандыдат Грамады, Дзмітрый Альшэўскі, балатаваўся па Аўтазаводскай выбарчай акрузе №4, атрымаў другое месца сярод трох прэтэндэнтаў, сабраўшы прыкладна 8,8% галасоў, у той час як перамогшы яго апанент - Ігар Бараноўскі, які працуе на МАЗ, атрымаў 85%.

- Суадносіны лічбаў на гэтых выбарах паміж мной і Бараноўскім - гэта прыкладна як на прэзідэнцкіх выбарах паміж Аляксандрам Мілінкевічам і Аляксандрам Лукашэнкам, - нявесела пажартаваў Дзмітрый, збянтэжаны такімі вынікамі. - Я ж таксама працаваў на МАЗ, шмат людзей у гэтай акрузе мяне добра ведае. Разважаючы лагічна, большасць выбаршчыкаў не цікавіцца палітычнай прыналежнасцю кандыдата, яны глядзяць на яго працу і яго чалавечыя якасці. Так што за мяне павінна была прагаласаваць значна большая колькасць людзей. Няхай Бараноўскі набраў бы ў два-тры разы больш галасоў, але не ў 10 жа! Хацелася б, каб выбарчая камісія падышла да падліку з большай сумленнасцю, не робячы вынік такім адкрыта не адпавядаючым рэчаіснасці.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international