Старшыня акруговай камісіі - кандыдату: “Чаго вы парыцеся, даўно вядома хто будзе дэпутатам!”

2010 2010-04-28T14:30:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдатка ў дэпутаты ад аргкамітэта партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Марыя Кульманава, што балатавалася ў абласны Савет дэпутатаў па Астроўскай акрузе №47 і гарадскі Савет дэпутатаў па Прамысловай акрузе №33, падала скаргі ў Пракуратуру Магілёўскай вобласці, акруговую выбарчую камісію і Магілёўскую абласную выбарчую камісію з нагоды выяўленных фактаў парушэння выбарчага заканадаўства.

Марыя Кульманава адзначае, што ў абласной выбарчай камісіі ў дзень выбараў не хацелі рэгістраваць яе скаргу і нахабна хлусілі аб тым, што зрабілі запіс у адпаведны журнал, але не паказвалі яго. Кандыдатка ў дэпутаты выйшла адтуль толькі пераканаўшыся ў тым, што яе скарга зарэгістравана.

“У акруговай выбарчай камісіі 25 красавіка ў 19-50 мне не хацелі адчыняць дзверы, - гаворыць жанчына, - толькі калі прыехаў старшыня камісіі мяне пусцілі ў памяшканне. У мяне на руках была скарга, якую неабходна было разглядзець на месцы. Старшыня камісіі спадар Кажэмякін сказаў, каб я пакінула скаргу, а камісія разгледзіць яе пазней. Я была абурана гэтымі паводзінамі і пачала выказваць сваё незадавальненне, на што ён мне спакойна сказаў: “Чаго вы парыцеся, ужо даўно вядома хто будзе дэпутатам!”

Нагадаем, што ў дзень выбараў кандыдатка ў дэпутаты ў гарадскі і абласны Саветы дэпутатаў ад аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Марыя Кульманава перехапіла два бюлетэні ў члена камісіі з пастаўленымі птушкамі за кандыдатаў у дэпутаты. Адзін з іх аказаўся бюлетэнь па выбарах у гарадскі Савет дэпутатаў, другі ў абласны. У першым птушка стаяла пад прозвішчам кандыдата ў дэпутаты Сяргея Мачэкіна, у другім – насупраць Аляксандра Курсакова. З гэтымі бюлетэнямі жанчына пайшла да старшыні выбарчай камісіі, які прызнаў, што гэта ёсць парушэнне, але махлярскім чынам выманіў гэтыя бюлетэні ў жанчыны, жадаючы ўласнаручна паглядзець на іх.

“Праваабронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international