Прызыўніка Якавенку спрабуюць асудзіць за ўхіленьне ад войска

2010 2010-04-28T10:57:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jakavienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Гомеля Яўген Якавенка

Грамадскі актывіст з Гомеля Яўген Якавенка

У судзе Цэнтральнага раёну г. Гомеля 26 красавіка распачаўся крымінальны працэс па абвінавачваньні актывіста ствараемай партыі БХД Яўгена Якавенкі ва ўхіленні ад службы ў войску па частцы 1 артыкула 435 Крымінальнага Кодэксу.
Справу вядзе суддзя Таццяна Швец, дзяржаўнае абвінавачванне прадстаўляе намесьнік раённага пракурора Машчанка. Інтарэсы Яўгена Якавенка абараняе адвакат Яўген Грабоўскі. Праваабарончы маніторынг з залы суда ажыццяўляла Наста Лойка (Праваабарончы цэнтр «Вясна»).
Пад час першага судовага пасяджэньня былі выслуханыя тлумачэньні Яўгена Якавенка па сутнасьці прад'яўленага абвінавачаньня. Яўген Якавенка сваю віну не прызнаў. Затым пачаўся допыт з боку абвінавачаньня.
Па словах Насты Лойкі, усе пытаньні з боку суддзі і пракурора былі звязаныя выключна з моўным пытаньнем. Так, Яўген неаднаразова адмаўляўся атрымліваць позвы на рускай мове і патрабаваў весьці перапіску з ім на беларускай, спасылаючыся на наяўнасьць дзвюх дзяржаўных моў. «Суддзя і пракурор адразу занялі пазіцыю нападу, даказваючы Якавенку, што ён апрыёры няблага валодае расейскай мовай, і, адпаведна, яго довады ня слушныя». Пры гэтым суд не звярнуў увагу на той факт, што Якавенка ўжо быў апраўданы па аналагічным абвінавачваньні ў адміністрацыйным працэсе, а таксама на заяву прызыўніка аб неаднаразовым патрабаваньні альтэрнатыўнай грамадзянскай службы.
Затым суддзя абвесціла перапынак да 10 раніцы 27 красавіка.

На наступны дзень у судзе былі дапытаныя сьведкі па справе: прадстаўнікі абласнога ваенкамату, супарацоўнікі міліцыі, што ажыццяўлялі прывод прызыўніка ў ваенкамат і сведка затрыманьня. Пад час выступленьняў у судзе некалькі разоў па аналогіі ўзгадвалася справа яшэ аднаго гомельскага прызыўніка Зьміцера Жалезнічэнкі, якога праз суд прымусова адправілі ў войска.

Суддзя таксама задаволіў хадайніцтвы адваката і Яўгена Якавенкі аб выкліку дадатковых сведак па справе.

Працяг судовага паседжаньня – 12 траўня у 14-30.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international