У Сьветлагорску (Гомельская вобласьць) міліцыя затрымала грамадзяніна Фёдара Поляка - за тое, што ў яго была газэта “Рэгіянальныя навіны”.
12.01.2006.
Па словах Ф. Поляка, яму патрапіўся дзесьці асобнік “Рэгіянальных навінаў”. У партыях ці грамадзкіх арганізацыях Ф. Поляк не ўдзельнічае. Тое, што пэнсіянер прачытаў у газэце, так уразіла яго, што ён вырашыў даць пачытаць газэту яшчэ-каму небудзь. Але калі выйшаў на вуліцу, яго з газэтай у руках ўбачылі міліцыянты, якія схапілі яго і пацягнулі ў раённы аддзел міліцыі.У міліцыі Ф. Поляка прымусілі даваць тлумачэньні. У час роспытаў пэнсіянер адчуў сябе кепска, але міліцыянты не сталі выклікаць мэдычную дапамогу.
“Рэгіянальныя навіны” – незалежнае выданьне, якое ў Сьветлагорску рыхтуецца і распаўсюджваецца грамадзкімі актывістамі і актыўнымі грамадзянамі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








