Вялікая Бераставіца: Грамадска-палітычнага актывіста за ўдзел у выбарах пераследуюць праз суд

2010 2010-04-27T14:57:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нядаўняга кандыдата ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога і Бераставіцкага раённага Саветаў Алега Рамашкевіча выклікаюць у суд. Ён атрымаў позву на 28 красавіка а 9.30 - з’явіцца ў раённы суд на разгляд адміністратыўнай справы.

Нагадаем, што падчас выбарчай кампаніі на этапе агітацыі на Алега Рамашкевіча міліцыянты склалі два пратаколы нібыта аб адміністратыўным правапарушэнні. На думку мясцовых “ахоўнікаў парадку” Рамашкевіч расклейваў свае ўлёткі ў нявызначаных мясцовай адміністрацыяй месцах для агітацыі. Сам Рамашкевіч падкрэслівае, што ён падаваў некалькі скаргаў у выбарчыя камісіі рознага роўню, ажно да Цэнтральнай камісіі, на востры брак агітацыйных стэндаў. Аднак дэмакратычны кандыдат аніякай станоўчай рэакцыі і дзеянняў ні ад камісій, ні ад мясцовай адміністрацыі, якія паводле закону абавязаны спрыяць выбарчаму працэсу, так і не дачакаўся.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international