Рада Эўропы заклікала Менск да дзеяньняў

Старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы, кіраўнік фэдэральнага дэпартамэнту замежных спраў Швайцарыі Мішлін Кальмі-Рэй заклікала беларускае кіраўніцтва ўзмацніць намаганьні ў справе набліжэньня да гэтай арганізацыі.

"У нас ёсьць падставы меркаваць, што Беларусь на 18 сакавіка выканала два сьмяротныя прысуды. Гэты факт сур’ёзная перашкода на шляху збліжэньня паміж Менскам і Радай Эўропы',- заявіла Кальмі-Рэй.

Паводле яе словаў, яна чакае ад Беларусі скасаваньня сьмяротнага пакараньня - толькі тады дыялёг паміж Менскам і Страсбурам можа быць адноўлены. Мішлін Кальмі-Рэй таксама ўзгадала сваю размову з Аляксандрам Лукашэнкам, у часе якой закраналася гэтае пытаньне. Гэта было сёлета ў лютым, калі беларускі кіраўнік знаходзіўся ў Швайцарыі.

Мішлін Кальмі-Рэй падкрэсьліла, што будзе чакаць 'дакладнага сыгналу' зь Менску да канца швайцарскага кіраўніцтва ў Радзе Эўропы, да 11 траўня. Потым старшыняваць у гэтай арганізацыі будзе Македонія.

Беларусь - адзіная эўрапейская краіна, якая не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы. Летась гэта арганізацыя аднавіла дыялёг зь Менскам пасьля доўгага перапынку.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international