Наклад "Народнай волі" прывезены ў сталіцу

2006 2006-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Уначы з 11 на 12 студзеня наклад "Народнай волі" быў прывезены ў Мінск. Пра гэта паведаміў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэту Гары Паганяйла, які суправаджаў галоўнага рэдактара газеты Іосіфа Сярэдзіча ў паездцы ў Дуброўна 11 студзеня.

Па словах юрыста, яны прадаставілі міліцыі дадатковыя дакументы, якія пацвярджалі законнасць выхаду і перавозкі газеты.
Як паведаміў учора са спасылкай на І. Сярэдзіча БелаПАН, кіраўніцтва Віцебскай мытні тлумачыла затрыманне накладу тым, што нумар таварна-транспартнай накладной напісаны ад рукі. Акрамя гэтага, міліцыянты патрабавалі, каб рэдакцыя пацвердзіла права перавозчыка на аказанне транспартных паслугаў.
І. Сярэдзіч заявіў, што ўсе дакументы ў яго ў парадку і што газеце "проста ставяць палкі ў колы". 10 студзеня ён звярнуўся ад А. Лукашэнкі з заклікам спыніць рэпрэсіі супраць газеты.

Нагадаем, што наклад быў затрыманы 9 студзеня на расійска-беларускай мяжы. 27 тысяч асобнікаў газеты, якія былі аддрукаваныя ў Смаленскай друкарні і перавозіліся ў Беларусь, затрымалі супрацоўнікі памежнага пункту ў Рудні; пасля наклад перавезлі ў Дубровенскі райаддзел міліцыі. Доўгі час ані галоўны рэдактар, ані журналісты не маглі атрымаць ад міліцыі тлумачэння прычын затрымання.

Мінулым разам наклад "Народнай волі" затрымалі 3 студзеня, спаслаўшыся на неналежнае афармленне аднаго з суправаджальных дакументаў. Амаль суткі газету трымалі ў тым жа Дубровенскім аддзеле міліцыі; аднак пасля таго, як 4 студзеня Смаленская друкарня прадставіла належныя паперы, наклад вярнулі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international