Пенсію ліквідатара толькі праз суд

2010 2010-04-24T10:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Анатоль Андрэяў, ліквідатар на Чарнобыльскай АЭС, толькі праз суд дабіўся назначэння законнай льготнай пенсіі. 23 красавіка суддзя У.К. Гладкоў задаволіў яго зыск да упраўлення па працы, занятаксці і сацыяльнай абароне Гарадоцкага райвыканкама наконт ушчамлення яго грамадзянскіх праў.

Ліквідатар звярнуўся ў Гарадоцкі суд ў сувязі з тым, што упраўленнне сацыяльнай абароны Гарадоцкага райвыканкама ўшчамляе яго правы на выхад на  пенсію з 50 гадоў. Заканадаўства гарантуе ліквідатарам аварыі на ЧАЭС такі выхад на пенсію, калі яны ў 1986 годзе, годзе жахлівай аварыі, працавалі хаця бы адзін дзень ў дзесяці кіламетровай зоне. У рэальнасці гэта азначае, што ліквідатары па вайсковаму загаду выходзілі на разбураны чацвёрты энергаблок у зону звышнебяспечнай радыяцыі.

У лютым Анатоль Андрэяў прадставіў Гарадоцкаму райсабесу даведку з архіву, што ён 28 лістапада 1986 года, знаходзячыся на вайсковых зборах у 30 кіламетровай зоне,  "убывал" на трэцці энергаблок ЧАЭС. Адначасова з гэтым ён прасіў прадставіць яму льготную пенсію з дня звароту. Ліквідатар даведаўся аб дадзенай льгоце толькі на 56-м годзе свайго жыцця і разлічваў на неабыякавыя адносіны да сваёй заявы. Але яго зварот не быў задаволены, бо чыноўнікі з аддзела палічылі, што няма даведак працадаўцаў, у якіх захаваліся пярвічныя дакументы аб працы ў 10-кіламетровай зоне. Адначасова з гэтым параілі абскарджваць адмову ў Гарадоцкім райвыканкаме. Фактычна ў саміх сябе,  быццам бы ў райвыканкаме ёсць іншыя адмыслоўцы, якія ведаюць нормы пенсійнага заканадаўства.

Анатоль Андрэяў не стаў хадзіць па райвыканкамаўскіх кабінетах, а падаў скаргу ў Гарадоцкі суд на дзеянні дзяржаўнага органа, які ўшчамляе яго грамадзянскія правы. Пад час судовага паседжання суддзя Уладзімір Гладкоў высветліў, што супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне не знаёмы з нарматыўна прававымі актамі Міністэрства абароны, якія рэгламенціруюць выданне загадаў у вайсковых частках. Адпаведна беларускага заканадаўства ў Міністэрстве абароны няма ніякай неабходнасці складаць даведкі, даваць камандзіровачныя, каб падцвердзіць выкананне загада. Па нормам Міністэрства абароны на вайскоўцаў пішацца загад аб тым, што "лічыць убыўшым", калі даецца загад на выкананне дзеянняў за межамі часткі, а потым аддаецца загад "лічыць прыбыўшым". І ўсё. Больш ніякай дакументацыі ў войску не вядзецца. Быццам бы было магчыма адзначаць камандзіроўку на трэццім энергаблоку ЧАЭС, куды камандзіраваўся Анатоль Андрэяў.

У судзе таксама высветлілася, што ў працы Гарадоцкага райваенкамата няма практыкі інфармавання ліквідатараў з 10-кіламетровай зоны ЧАЭС аб магчымасці атрымання льготнай пенсіі з 50 гадоў. Атрымліваецца, што калі дзяржаве была неабходна дапамога ў ліквідацыі катастрофы, то армія загадала выканаць грамадзянам свой доўг. А калі грамадзяне пацярпелі  пры выкананні доўга, то іх фактычныя працадаўцы з Мінісэрства абароны не паведамляюць льготнікам аб існаванні льгот.

Не па-людскі гэта атрымліваецца ў нашай дзяржаве, дзе так шмат гаворыцца пра клопат аб грамадзянах. Было б добра, каб словы не разыходзіліся са справамі. І Міністэрства абароны накіравала бы інфармацыю ўсім ліквідатарам  катастрофы на ЧАЭС, якія маюць льготы на пенсіі адпаведна дзеючага заканадаўства.

Рашэнні Гарадоцкага суда ўступіць у законную сілу 4 траўня, калі дзяржаўны орган яго не абскардзіць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international