Віцебшчына: Ніхто з актывістаў БХД не стаў дэпутатам

2010 2010-04-27T12:37:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебскай вобласці ўсе 15 актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, паводле афіцыйных звестак, набралі толькі 5-12% галасоў выбаршчыкаў. Лідэрам па колькасці галасоў стаў Яўген Самсонаў з г.Глыбокае, які балатаваўся ў Віцебскі абласны і Глыбоцкі раённы Саветы дэпутатаў. Ён набраў крыху больш за 30% галасоў.

Кіраўнік Віцебскай абласной арганізацыі БХД Таццяна Севярынец назірала за ходам галасавання на 47-ым участку для галасавання Тэхналагічнай выбарчай акругі № 9, дзе галасавалі за актывіста Уладзіміра Рамановіча.

Яна адзначыла, што з 1 600 выбаршчыкаў на гэтым участку прагаласавалі 1 284. Датэрмінова прагаласавалі 946 - больш за 60%. Гэта тлумачыцца тым, што ў дадзенай акрузе сярод выбаршчыкаў шмат студэнтаў, якіх лёгка «загітаваць» прагаласаваць датэрмінова.

Назіральнік распавяла, што старшыня камісіі пры падліку галасоў адмовілася паведаміць, колькі галасоў і за каго аддалі выбаршчыкі падчас датэрміновага галасавання. Вынікі па кожнай скрыні для галасавання не былі агучаны старшынёй камісіі. Бюлетэні лічыліся ў поўнай цішыні.

Цішыня на 47-ым участку, дзе назірала Т. Севярынец, працягвалася тры з паловай гадзіны. На суседнім выбарчым участку, дзе назіральнікаў не было, камісія справілася з падлікам галасоў менш чым за 40 хвілін.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international