Павел Севярынец цяпер працуе на лесапавале

2006 2006-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 11 студзеня палітзьняволенага Паўла Севярынца, які знаходзіцца на так званай “хіміі” у в. Малае Сітна Віцебскай вобласці, адправілі на лесапавал. Відавочна, што з набліжэньнем да даты выбараў рэжым імкнецца глыбей ізаляваць палітыка.

Як паведамляе прэс-служба “Маладога Фронту”, на мінулым тыдні зьнікла адзіная магчымасьць датэлефанавацца да Севярынца. А ў панядзелак начальнік папраўчай установы адмовіў Севярынцу ў законным праве раз на месяц наведаць Віцебск і паведаміў, што Павал зьяжджае на лесапавал. Пасьля таго, як Севярынец прыгразіў пачаць страйк яму ўсё ж падпісалі адпачынак з 19 студзеня.

Гэтымі суровымі зімовымі днямі палітык усё ж мусіў зьехаць на лесапавал. З гэтае нагоды бацька Паўла Канстанцін Севярынец зрабіў заяву: "Усю адказнасьць за жыцьцё й здароўе майго сына нясе асабіста начальнік папраўчай установы Лілін Аляксандр Генадзьевіч. Калі хаця б адзін волас упадзе з галавы майго сына, калі хтосьці дакранецца да яго пальцам, крымінальную адказнасьць будзе несьці асабіста гэты чалавек”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international