Брэсцкія сацыял-дэмакраты абскардзяць вынікі выбараў у пяці выбарчых акругах

2010 2010-04-27T11:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У ліку тых, хто рыхтуе адпаведныя дакументы ў гарадскую выбарчую камісію, — старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі, які балатаваўся па акрузе № 16, яго намеснік Валянцін Лазарэнкаў (№ 36), старшыня гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс (№ 27), а таксама актывісты арганізацыі Святлана Алясюк (№ 35) і Аляксандр Салдаткін (№ 39).

Як паведаміў БелаПАН Маслоўскі, у сваіх скаргах аўтары прыводзяць факты парушэння выбарчага заканадаўства, зафіксаваныя назіральнікамі ад партыі на шэрагу выбарчых участкаў.

Гэта, у прыватнасці, парушэнне працэдуры пачарговага распячатвання скрынь для галасавання і абвяшчэння вынікаў падліку галасоў, адмовы назіральнікам у інфармацыі аб выніках падліку галасоў, а таксама ў прыёме заяў ад назіральнікаў на ўчастках аб фактах парушэнняў выбарчага заканадаўства.

"На шэрагу ўчасткаў гэтых акруг нашы назіральнікі не мелі магчымасці якасна назіраць за працэсам падліку галасоў. Паводле рашэння старшыняў камісіі яны знаходзіліся на адлегласці 3—8 метраў ад стала, дзе вёўся падлік бюлетэняў. Выніковыя пратаколы складаліся ўпотай ад назіральнікаў і членаў камісій, — адзначыў Маслоўскі. — На падставе гэтых парушэнняў, а таксама таго, што распаўсюджванне невядомымі 23 красавіка перадвыбарных улётак правакацыйнага зместу ад імя актывістаў БСДП (Грамада) у гэтых акругах паўплывала на волевыяўленне выбаршчыкаў, мы будзем патрабаваць прызнаць несапраўднымі вынікі выбараў у гэтых пяці акругах", паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international