Бабруйскі раён: Супрацоўніца райвыканкама “вучыла” сябраў камісіі ў дзень выбараў

2010 2010-04-26T17:07:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па Казакоўскай  выбарчай акрузе № 6 у Бабруйскім раёне  на выбарчым ўчастку ў дзень выбараў  прысутнічала невядомая жанчына. Яна  давала сябрамі камісіі ўказанні, вучыла, як трэба працаваць, і знаходзілася за іх сталом. Назіральнікі спачатку падумалі, што гэта старшыня камісіі, але жанчына  паведаміла, што яна назіральнік  ад Беларускага саюза жанчын з  бабруйскага райвыканкама. Прозьвішча жанчына назваць адмовілася, сказала, што яе завуць Раіса Ўладзіміраўна. Не назвала яна сваё прозьвішча і старшыні выбарчай камісіі Інзе Балыка і не магла патлумачыць назіральнікам, што яна робіць за сталом сябраў камісіі. Толькі сёння, 26 красавіка, назіральнікі даведаліся, што незнаёмка – супрацоўніца райвыканкама Раіса Гарбель.

Падлік галасоў  на гэтым участку вёўся ў розных месцах на некалькіх сталах, і не ўсе сябры камісіі прымалі  ўдзел у падліку. Сябры камісіі  выйшлі з кабінетаў толькі пасля  настойлівых патрабаванняў назіральнікаў. Пад час падліку сябры камісіі  прыпыняліся, сыходзілі ў свае кабінеты і зноў вярталіся. Назіральнікі адзначылі, што ў падліках, якія яны прадаставілі, было шмат несупадзенняў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international