У Калінкавічах у мясцовай паліклініцы 26-я суткі працягвае галадоўку Васіль Сіліверст

2006 2006-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чарнобыльскі ліквідатар Васіль Сіліверст дамагаецца, каб прызналі, што ўдзел у ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы стаў прычынай яго захворваньняў і інваліднасьці.

Апошнія дні кіраўніцтва тэрытарыяльнага мэдычнага аб’яднаньня стала прад’яўляць да галадоўніка прэтэнзіі — што ён сваёй галадоўкаю тэрарызуе паліклініку. Таму Васіль Сіліверст вымушаны быў зьвярнуцца да раённага пракурора Сяргея Ярмоленкі і патлумачыць яму матывы сваёй галадоўкі. Адначасова ён папрасіў у пракурора дапамогі. "Я падаў заяву нашаму калінкавіцкаму пракурору, каб ён папрасіў кіраўніцтва ТМА (тэрытарыяльнага мэдычнага аб’яднаньня) выдаць мне хадайніцтва да Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Даваў таксама тэлеграму на імя міністра аховы здароўя Рудэнкі. А яшчэ я накіраваў заяву генэральнаму пракурору Беларусі з просьбай разабрацца, чаму ў Калінкавічах так шмат ліквідатараў-інвалідаў Чарнобылю, а ў мяне маю інваліднасьць ды захворваньні ня зьвязваюць з Чарнобылем", -- патлумачыў чарнобыльскі ліквідатар.

Галоўны лекар Калінкавіцкага мэдычнага аб’яднаньня Аляксандар Шаўко сказаў, што Васіль Сіліверст не падпадае пад інваліда Чарнобылю згодна існуючага закону, а яму вызначаная 2-я група інваліднасьці агульнага захворваньня. Урэшце лекар пагадзіўся ўзяць больш дзейсны ўдзел у лёсе Васіля Сіліверста: "Улічваючы, што ён піша ва ўсе інстанцыі, мы ад свайго імя напішам у рэспубліканскі экспэртны савет, каб яго, магчыма, выклікалі і паўторна зрабілі экспэртызу".

У Васіля Сіліверста гэта ўжо другая працяглая галадоўка з прычыны таго, што ягоныя захворваньні ды інваліднасьць ня зьвязваюць з Чарнобылем. У 1988 годзе спадара Сіліверста як афіцэра запасу прызвалі ў войска. Ён шэсьць месяцаў служыў і працаваў непасрэдна ва ўкраінскім горадзе Чарнобылі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international