Брэстчына: Два актывісты партыі “Справядлівы свет” абраныя дэпутатамі

2010 2010-04-26T13:06:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sm_img.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, два актывісты партыі сталі дэпутатамі. Уладзімір Дарапей абраны ў Брэсцкі районны Савет дэпутатаў, Аляксандр Галькевіч – у Баранавіцкі гарадскі Савет дэпутатаў. Усяго па вобласці балатавалася 11 сябраў партыі “Справядлівы свет”.

Людміла Дзенісенка адзначае шматлікія парушэнні выбарчага заканадаўства, якія паўплывалі на вынікі галасавання, у прыватнасці на вучастках № 43 і № 112 у горадзе Брэсце, дзе вялося назіранне. На адным з вучасткаў скрыні для галасавання знаходзіліся па-за межамі выбарчага ўчастка, а ў скрыні для галасавання на даму ў дзень выбараў аказалася 519 бюлетэняў, што фактычна не ўяўляецца магчымым. Па зафіксаваных парушэннях зараз складаюцца акты ў пракуратуру і Цэнтральную камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international