Салігорск: Дыспрапорцыя вынікаў датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў

2010 2010-04-26T12:35:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вынікі датэрміновага галасавання істотна адрозніваліся ад вынікаў волевыяўлення выбаршчыкаў у асноўны дзень галасавання. Кандыдат у дэпутаты Аляксей Валабуеў папрасіў патлумачыць старшыню выбарчай камісіі такія дыспрапорцыі. Той да адказу быў гатовы і адразу прадаставіў пратакол, складзены адносна кандыдата нібыта за агітацыю ў дзень галасавання. Менавіта пра такі метад дыскрыдытацыі быў абраны супраць кандыдата, а падпісаны ён быў казакамі-назіральнікамі, якія на працягу дня адкрыта супрацьстаялі назіральнікам і давераным асобам Валабуева.

Варта адзначыць, што на ўчастку (які з’яўляўся адзіным на акрузе, дзе вылучаўся А. Валабуеў), 49% выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова. У лічбах гэта 915 чалавек супраць 1004, якія прагаласавалі ў асноўны дзень галасавання. Пры гэтым, па звестках камісіі, на датэрміновым галасаваньні Аляксей Валабуеў атрымаў 20%, а ў асноўны дзень галасавання – 32%.

Агулам па Салігорску яўка на датэрміновае галасаванне склала каля 30% ад агульнай колькасьці выбаршчыкаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international