Салігорск: Назіральнікаў выставілі за дзверы раённай камісіі

2010 2010-04-26T12:23:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Леанід Мархотка, назіральнік ад БХК, пакінуў памяшканьне раённай выбарчай камісіі ў суправаджэньні нарада міліцыі. Праваабаронца так і не атрымаў адказу на пытанне, чаму менавіта ў гэты дзень і менавіта ён не можа прысутнічаць на паседжанні камісіі, у адрозненні ад назіральнікаў ад БРСМ і Белай Русі. Загад вывесці Мархотку аддаў асабіста старшыня камісіі.

Іван Шыла, які быў вылучаны групай выбаршчыкаў, таксама ня змог патрапіць на паседжанне раённай выбарчай камісіі. Ужо на ўваходзе яго чалакалі некалькі супрацоўнікаў міліцыі. Без тлумачэнняў малады чалавек быў выстаўлены за дзверы. І.Шыла звязаўзя з камісіяй, дзе яму паведамілі, што паседжанне адбудзецца на наступны дзень, і ён будзе пра яго праінфармаваны.

І.Шыла і Л.Мархотка напісалі скаргі на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі і сябраў камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international