Орша: Кандыдату ў дэпутаты не дазволілі назіраць падлік галасоў

2010 2010-04-26T10:57:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Факт грубага парушэння выбарчага заканадаўства меў месца ва ўчастковай выбарчай камісіі №6 па г. Орша. Прыкладна ў 19-30 25 красавіка на гэты ўчастак прыбыў кандыдат у дэпутаты Аршанскага гарадскога Савета, сябра Партыі БНФ Аляксандр Камінскі. Ён заявіў, што прыбыў назіраць за падлікам галасоў. Аднак старшыня ўчастковай камісіі разам з дзяжурыўшым супрацоўнікам міліцыі не дазволілі яму прысутнічаць у памяшканні падчас падліку галасоў і выставілі на вуліцу.

Дадзеныя дзеянні старшыні камісіі і супрацоўніка міліцыі з'яўляюцца парушэннем арт. 13 Выбарчага кодэкса, якая прадугледжвае, што кандыдат у дэпутаты можа прысутнічаць на выбарчым участку пры падліку галасоў без папярэдняга паведамлення.

Неправамоцныя дзеянні выбаркама ставяць пад сумнеў сумленнасць падліку галасоў, паводле якога перамогу на дадзеным участку атрымала супернік А.Камінскага, нам. старшыні Аршанскага гарвыканкама Людміла Дабрыніна.

“Праваабаронцы за свабрдныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international