Таіса Кабанчук: справа закрыта

2010 2010-04-26T10:44:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Магілёўская абласная транспартная пракуратура вырашыла спыніць пераслед кіраўніцы Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таісы Кабанчук па абвінавачанні ў распаўсюдзе наркотыкаў ды супраціве міліцыянтам.

Нагадаем, Таісію Кабанчук гвалтоўна затрымалі 25 сакавіка на вакзале ў Бабруйску. Разам з некалькімі паплечнікамі яна збіралася ехаць на святкаванне Дня волі ў Менск. Па выніках затрымання ў Таісіі Карпаўны быў вывіхнуты палец, меліся сінякі на целе, былі разбітыя акуляры, а яе абвінавацілі ў супраціве міліцыянтам. Затрыманне адбылося на падставе быццам бы «арыенціроўкі на тое, што яна распаўсюджвае наркотыкі».

У прывакзальным пастарунку Таісіі Кабанчук ўчынілі асабісты надгляд, перапісалі усе рэчы, адксерылі тэлефонную кніжку. Наркотыкаў не знайшлі. Склалі пратакол аб супраціве міліцыянтам падчас затрымання. Суд спачатку быў перанесены на тыдзень, а 31 сакавіка — на невызначаны тэрмін.

Ма матэрыялах справы Таісія Кабанчук падала скаргу ў пракуратуру. І вось 22 красавіка да яе прыйшоў намеснік пракурора Магілёўскай абласной транспартнай пракураты Аляксандр Старавойтаў, каб паведаміць аб спыненні гэтай справы. Ён таксама папрасіў напісаць Таісію Карпаўну свае прэтэнзіі да бабруйскіх міліцыянтаў. Кабанчук патрабавала кампенсаваць ёй кошт разбітых акуляраў і невыкарыстаных квіткоў на цягнік да Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international