Бабруйск: Незразумелая арыфметыка сябраў камісіі

2010 2010-04-25T23:57:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выбарчым участку № 14 сябры камісіі перамудрылі з дадзенымі па бюлетэнях і галасаванні. Нагадаем, што кандыдат у дэпутаты Яўген Васьковіч, які балатуецца па Заслонаўскай выбарчай акрузе № 16, заўважыў на гэтым ўчастку паперу, складзеную сябрамі камісіі, з якой вынікала, што некалькі соцень бюлетэняў папросту “зніклі”. Але пасля падліку галасоў згуба раптоўна знайшлася.

- У паперцы, якая вісела раніцай на стэндзе, было напісана, што датэрмінова прагаласавалі 64 чалавекі, а ў канцы сённяшняга дня была агалошаная іншая лічба. Старшыня камісіі заявіў, што датэрмінова прагаласавала 420 чалавек, - распавядае Яўген Васьковіч. – Да таго ж адзін з маіх трох супернікаў, Руслан Чэвычэлаў, заявіў, што будзе пісаць скаргу. Бо не можа зразумець, навошта на акругу, на якой зарэгістравана 1 020 выбаршчыкаў, было выдадзена 1 400 бюлетэняў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international