Верхнядзвінск: Рэкордныя лічбы сапсаваных бюлетэняў

2010 2010-04-25T23:35:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цікавыя факты выявіліся пры падліку галасоў у Верхнядзвінску. На тых участках, дзе кандыдатамі былі  прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, выяўлена вельмі вялікая колькасць сапсаваных і насапраўдных бюлетэняў – да 120 на ўчастак.

- Найбольш уразілі мяне асабіста лічбы, агучаныя камісіямі пры падліку надомнага галасавання, - гаворыць Валянціна Кудлацкая, прадстаўнік “Грамады”. – Старыя і нямоглыя людзі, да якіх выклікаюць камісію, ніколі не будуць галасаваць “супроць усіх”. Яны абавязкова выбіраюць каго-небудзь з кандыдатаў. А тут па выніках – 2 галасы за аднаго, 4 за другога кандыдата, і 15 – “супроць усіх”. Мне як чалавеку з вопытам не адной выбарчай кампаніі, такія лічбы здаюцца вельмі падазронымі. Гэтаксама як і неапраўдана вялікая, нідзе нябачаная колькасць несапраўдных і сапсаваных бюлетэняў – каля 120 на ўчастак.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international