Сяргей Вазняк: "Я шакаваны марнасцю такога назірання"

2010 2010-04-25T23:30:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sergey-voznyak1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Менскай гарадской выбарчай камісіі Сяргей Вазняк у дзень выбараў наведаў некалькі выбарчых участкаў сталіцы і прыйшоў да высновы, што арганізацыя працэсу падліку галасоў абсалютна не выклікае даверу да яго вынікаў і робіць назіранне абсалютна марным.

- На ўчастку для галасавання № 7 Акадэмічнай выбарчай акругі № 48, на якім я правёў асноўны час, вынікі падліку галасоў былі проста ашаламляльныя, - распавёў Сяргей Вазняк. - За кандыдата Зігмунда Гедрэвіча, галоўнага ўрача анкалагічнага дыспансера, выбаршчыкі аддалі 1 023 галасы, 47 чалавек прагаласавалі за індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра Лісава, а 63 - аддалі перавагу Валерыю Ухналёву, намесніку старшыні партыі «Справядлівы свет». Думаю, улада магла б падысці да лічбаў больш сціпла. Такая адкрытая перавага - гэта ўжо занадта. Да таго ж на гэтым участку датэрмінова прагаласавала больш за 50% выбаршчыкаў (651 чалавек), а ў дзень выбараў - 542.

Палітык выказаў участковай выбарчай камісіі дзьве заўвагі, якія ён мае намер агучыць і на пасяджэнні Менскай гарадской камісіі. Першы момант - гэта непрадастаўленне назіральнікам магчымасці бачыць, за каго былі аддадзены галасы выбаршчыкаў у бюлетэнях. Другім момантам стала тое, што кожны сябра камісіі падлічваў толькі свой стос бюлетэняў, пасля чаго паведамляў вынікі старшыні камісіі «на вуха». Сябра гарадской камісіі упэўнены, што падобная практыка працы праходзіла па ўсёй краіне.

- Канчаткова лічбамі вынікаў галасавання валодаў толькі сакратар камісіі, які і агучыў іх, - заўважыў Сяргей Вазняк. - Ва ўмовах, калі няма ніякага кантролю сябрамі участковай камісіі адзін аднаго, нельга казаць аб даверы да вынікаў іх падліку. Я проста шакаваны марнасцю такога назірання.

Палітык упэўнены, што пакуль у Выбарчым кодэксе не будзе прапісаная норма, якая абавязвае весці падлік галасоў ўсіх бюлетэняў кожным сябрам камісіі, назіранне за выбарамі будзе бессэнсоўным, нават калі накіраваць на ўчастак войска назіральнікаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international