У Баранавічах адбыліся суды над актывістамі апазіцыі.

2006 2006-01-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11.01.2006 г. у судзе Баранавіцкага р-на і г. Баранавічы адбыліся судовыя паседжаньні па адміністратыўных справах мясцовых актывістаў апазіцыі.

Актывіст моладзевага руху Сяргей Марчык абвінавачаваўся супрацоўнікамі міліцыі ва ўдзеле ў "незаконным сходзе", які адбыўся 16 сьнежня 2005 г. на цэнтральнай плошчы горада. Юнак абвінавачваўся ў парушэньні арт. 167.1 КаАП Рэспублікі Беларусь (арганізацыі ці ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Трэба нагадаць, што 16 сьнежня 2005 г. у дзень салідарнасьці з беларускімі палітычнымі вязьнямі і сем'ямі зьніклых палітыкаў на галоўную плошчу г. Баранавічы выйшлі некалькі дзесяткаў людзей з запаленымі сьвечкамі. На думку супрацоўнікаў міліцыі гэтыя дзеняньні з'яўляліся несанкцыянаваным сходам і парушалі ўстаноўлены парадак правядзеньня дадзеных мерапрыемстваў.

Аднак, адвакату Сяргея Марчыка ўдалося пераканаць судзьдзю ў тым, што дадзеныя дзеньні не з'яўляюцца сходам і ў дадзеным выпадку нельга весьці размов пра факт зьдзяйсьненьня правапарушэньня наогул.
У выніку суд вырашыў накіраваць матэрыялі справы назад у міліцыі на дапрацоўку і перанёс разьбіральніцтва на 18 студзеня 2006 г.

У гэты ж дзень судзьдзя суда Баранавіцкага р-на і г. Баранавічы Кушава Аксана прызнала вінаватым ў парушэньні арт. 167.1 КаАП Рэспублікі Беларусь Аркадзя Блінкоўскага. Па меркаваньні судзьдзі А. Кушавай знаходжаньне у грамадзкім месцы з газэтай "Народная воля" у руках з'яўляецца несанкцыянаваным пікетам і парушае грамадзкі парадак.
Суд аштрафаваў А. Блінкоўскага на 800 000 рублей.
На 13 студзеня 2006 г. у гэтым жа судзе пачнеццца разгляд яшчэ адной адміністратыўнай справы мясцовага актывіста Мізяка Віктара. Паводле баранавіцкай міліцыі сп. В. Мізяк таксама ўдзельнічаў несанкцыянаваным пікеце, моўчкі трымаючы ў руках газету "Народная воля".

Аркадзь Блінкоўскі не згодны з вынесенай судовай пастановай і мае намер абскарджваць яе ў вышэйстаячых судовых інстанцыях.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international