Полацк: Дзіўная еднасць пры датэрміновым галасаванні

2010 2010-04-25T23:02:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трохі дзіўным чынам размеркаваліся галасы выбаршчыкаў пры асобным падліку вынікаў датэрміновага і асноўнага галасавання ў Полацку.

На двух выбарчых участках (№15 і №16), дзе апазіцыйнымі кандыдатамі былі прадстаўнікі ад Беларускай партыі левых ”Справядлівы свет”, прысутнічалі назіральнікі. Вось што паведаміў Мікалай Шарсцюк, які назіраў за працэсам падліку галасоў на ўчастку № 15:

- Асобна аблічваліся скрыні для датэрміновага і асноўнага галасавання, а таксама скрыня,   якую вазілі па хатах. Пры гэтым у скрынях надомнага і датэрміновага галасавання ўсе галасы часмусьці былі аддадзены за кандыдатаў ад улады. Галасы са скрыні асноўнага дня галасавання размеркаваліся наступным чынам: каля 80% - за ўладнага кандыдата, каля  10% - за кандыдата ад “Справядлівага свету”, астатнія – супраць усіх. Назіральнікі знаходзіліся ад камісіі на адлегласці ў некалькі метраў. Выніковы пратакол не вывешваўся, старшыня ад нас проста адмахнуўся: “Мне няма калі, трэба ехаць”, а  дадзеныя мы атрымалі ў сакратара.

Па звестках назіральнікаў, колькасць людзей, прыйшоўшых на выбары ў Полацку, склала прыкладна 70 % ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”                                                                                                                                                                                                                                       

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international