Берасце: назіральніку не дазвалялі сачыць за падлікам галасоў

2010 2010-04-25T22:21:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты і праваабаронца Уладзімір Вялічкін падчас падліку галасоў на выбарчым участку ў гарадской сярэдняй школе № 10 спрабаваў ўпэўніцца ў тым, што агучаныя лічбы адпавядаюць рэчаіснасці. Аднак зрабіць гэта яму не далі.

Яшчэ на самым пачатку Уладзімір Вялічкін дамогся, каб падлік галасоў праводзіўся асобна: датэрміновае галасаванне, галасаванне на даму і на ўчастку ў дзень выбараў. Ён запатрабаваў, каб знаходзіцца на той адлегласці, з якой мог бачыць, што робяць сябры камісіі, аднак падысці блізка яму не дазвалялі, нягледзячы на інструкцыю для участковых выбарчых камісій "МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ. Арганізацыйна-прававыя пытанні працы ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць шостага склікання".

Кандыдат у дэпутаты прадэманстраваў старшыні камісіі - дырэктарцы школы Арловай - старонку 46, на якой значыцца: "Назіральнікі, якія прысутнічаюць пры падліку галасоў, займаюць месцы, якія дазваляюць ім назіраць за дзеяннямі сябраў участковай камісіі, але так, каб пры гэтым не ствараць перашкодаў іх працы". Аднак Вялічкіну пачалі пагражаць міліцыяй, выкарыстаннем спецсродкаў, выдаленнем з участку і г.д.

У выніку праваабаронцу з іншымі назіральнікамі дапусцілі на адлегласць з-х метраў ад стала, аднак яны ўсё-роўна маглі бачыць толькі спіны сябраў камісіі. Напачатку бюлетэні расклалі па 4 стосах, згодна з тым, што два кандыдыта ішлі ў два савета, а пасля гэтыя стосы аднеслі на дальні стол да сябра камісіі Івановай, якая працуе ў гэтай жа школе. Што яна там лічыла, ужо ніхто бачыць не мог. Іванова лічыла, агучвала, запісвала і перадавала старшыні камісіі.

Калі Уладзімір Вялічкін дзеля пэўнасці папрасіў паглядзець стосы бюлетэняў, то пачуў у адказ: "Можа вы яшчэ і запакоўваць будзеце?!" Ніхто з прысутных не быў перакананы ў аб'ектыўнасці ўбачанага здалёк падліку галасоў.

Уладзімір Вялічкін упэўнены, што давяраць лічбам нельга, бо не была забяспечана поўная празрыстаць працэсу.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international