9 студзеня ў увечары ў Гродне прайшоў марш скінхедаў, якія збілі некалькі чалавек.

2006 2006-01-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў БелаПАН адзін з пацярпелых Мікіта Паўроз.
Па яго словах, каля 30 чалавек, выкрыкваючы нецэнзурныя лозунгі на адрас антыфашысцкага руху Беларусі і з выкрыкамі “Хайль Гітлер!” прайшлі вечарам ад Савецкай плошчы да плошчы Леніна. На цэнтральнай плошчы Гродна Мікіта Паўроз сустрэўся з гэтымі людзьмі і зрабіў ім заўвагу, пасля чаго быў зьбіты. Пводле яго слоў, нападаючыя на яго людзі складалі арганізаваную калону, аднак са з’яўленнем міліцыі разбегліся: "Міліцыя не паспела нікога затрымаць. На маёй памяці гэта першае шэсце скінхедаў і неафашыстаў за апошнія пяць год," – сказаў Мікіта Паўроз.
Як паведаміў "Пагоні" гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут, у апошні час радыкальныя неанацысцкія групоўкі ў Гродне праяўляюць асаблівую актыўнасць: "Тыдні тры таму назад пачалі з’яўляцца графіці неанацысцкага характару, якіх не было бачна ўжо даўно. Відавочна, што гэта была падрыхтоўка да гэтай акцыі," – лічыць Андрэй Пачобут.
Між тым у міліцыі Кастрычніцкага раёна Гродна, на тэрыторыі якога адбыўся марш, інфармацыю пра здарэнне не пацвердзілі і не абверглі, сказаўшы, што “ўпершыню пра гэта чуюць”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international