Бяроза: Кандыдат персанальна сачыў за галасаваньнем сваіх працаўнікоў

2010 2010-04-25T21:45:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выбарчым участку №6 Бярозаўскай-Ленінскай акругі №6 практычна на працягу ўсяго часу галасаваньня знаходзіўся кандыдат у дэпутаты Гоган В.А., хаця згодна выбарчага заканадаўства такога права ў кандыдатаў няма.  

Падобныя паводзіны кандыдата тлумачацца тым, што ён з’яўляецца дырэктарам прадпрыемства “Цеплапрыбор”, працаўнікі якога складаюць абсалютную большасць сябраў участковай камісіі, а сам участак размяшчаецца на тэрыторыі гэтага прадпрыемства.

На гэтым жа участку для ажыццяўлення галасавання на даму сябрамі камісіі было атрымана 158 бюлютэняў, хаця ў спісах знаходзілася 58 прозвішчаў выбаршчыкаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства