Віцебск: Больш за траціну гараджан прагаласавалі датэрмінова

2010 2010-04-25T09:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле інфармацыі ў копіях пратаколаў, вывешаных на ўчастках для галасавання, можна казаць аб тым, што больш за траціну жыхароў Віцебска, якія маюць права голасу, прагаласавалі датэрмінова. На падставе гэтага можна казаць, што выбары ў горадзе адбыліся.

Так, на ўчастку № 5, размешчаным у школе № 21, па выбарах дэпутатаў у Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў за 5 дзён датэрміновага галасавання было выдадзена 518 бюлетэняў для галасавання з наяўных у камісіі 1 550, што складае больш за 33%. А на ўчастку № 3, які знаходзіцца ў будынку Віцебскага дзяржкаледжа сувязі, на датэрміновае галасаванне на выбарах у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў было выдадзена 723 бюлетэня з 1 580 наяўных, а гэта больш за 45%.

Падобная сітуацыя назіраецца на дзесятках выбарчых участкаў горада, дзе ўдалося пабываць незалежным назіральнікам.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international