Тэрмін хатняга арышту для ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча працягнуты да 30 студзеня

2006 2006-01-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мікалаю Аўтуховічу зьмянілі меру стрыманьня і вызвалілі з-пад варты напярэдадні Новага году -- 28 сьнежня яго даставілі з рэспубліканскага турэмнага шпіталя ў ваўкавыскі раённы, выходзіць з галадоўкі ён пачаў з наступнага дня, а 30-га яго перавезьлі дахаты. Ён адчувае сябе няблага і працягвае выходзіць з галадоўкі працягласьцю ў 74 дні, у выніку чаго страціў амаль 40 кілаграмаў вагі.

Стала вядома, што ягоную крымінальную справу будзе разглядаць Кастрычніцкі раённы суд Горадні, аднак прадпрымальнік яшчэ не пачынаў знаёміцца з матэрыяламі справы, па якой абвінавачваецца ў парушэнні часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса – ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры. Прадпрымальніку налічылі 679 мільёнаў рублёў недаплачаных падаткаў.

Дом сп.Аўтуховіча знаходзіцца на тэрыторыі, дзе месьціцца офіс прадпрымальніка і база таксовак. На прахадной цяпер дзяжурыць міліцыянт. Паводле ўмоваў хатняга арышту, Аўтуховічу нельга размаўляць па тэлефоне, выходзіць з дому, абмежаваны ягоныя кантакты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international