Салігорск: Назіральнікі ад згуртавання казакаў пагражалі даверанай асобе Аляксея Валабуева

2010 2010-04-25T18:26:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Салігорску назіральнікі ад згуртавання казакаў на адным з участкаў для галасавання пагражалі збіццём даверанай асобе кандыдата ў дэпутаты Аляксея Валабуева Івану Шылу і актывісту выбарчага штаба Андрусю Тычыну. Ужываючы нецэнзурную лаянку і знявагі, казакі-назіральнікі запатрабавалі ад маладых людзей пакінуць тэрыторыю школы, на якой месціцца ўчастак.

Прыгэтым супрацоўнік міліцыі, які знаходзіўся побач, ніяк не адрэагаваў на дзеянні казакаў.

Сітуацыя скончылася нічым. Але, пасля таго, як Іван Шыла зрабіў заўвагу старшыні камісіі пра прысутнасць у залі для галасавання праўладнага кандыдата, ваеннага камісара Валерыя Заінчкоўскага, пагрозы працягнуліся ў бок Андруся Тычыны, які выйшаў на вуліцу.

Актывісты выбарчага штаба Валабуева падрыхтавалі скаргу ў  міліцыю і ўчастковую камісію  з патрабаваннем пазбавіць рэгістрацыі назіральнікаў ад згуртавання казакаў Салігорска.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international