Бабруйск: З участка “зніклі” некалькі соцень бюлетэняў

2010 2010-04-25T16:35:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты Яўген Васьковіч, сябра бабруйскай суполкі БХД, які балатуецца па Заслонаўскай выбарчай акрузе № 16, заўважыў, што з участка № 14 “знікла” некалькі соцен бюлетэняў.

- Я прыйшоў з раніцы на гэты ўчастак і ўбачыў паперку з дадзенымі, якую вывесілі сябры ўчастковай камісіі, і хуценька перапісаў сабе ў нататнік. Атрымаліся такія лічбы: на выбары ў абласны Савет на ўчастак выдалі 1 200 бюлетэняў, прагаласавала 64 чалавекі, сапсаваных – 0, засталося – 797. На выбары ў гарадскі Савет выдалі 1 400 бюлетэняў, прагаласавалі 64 чалавекі, сапсаваных – 0, засталося 797 бюлетэняў. Куды знікла некалькі соцень бюлетэняў – невядома. Але спіс гэты даволі хутка прыбралі, – распавёў малады кандыдат.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international